Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лявада-цэнтар»: Амаль дзьве траціны расейцаў ня лічаць Расею эўрапейскай краінай


Менш за траціну расейцаў назвалі Расею эўрапейскай краінай, яшчэ 64% лічаць, што гэта ня так. Такія вынікі апытаньня, якое ў лютым правёў «Лявада-цэнтар». У верасьні 2008 году 52% расейцаў называлі Расею эўрапейскай краінай, а 36% лічылі інакш.

Згодна з вынікамі новага дасьледаваньня «Лявада-цэнтру», меркаваньне, што Расея — эўрапейская краіна, найбольш папулярнае сярод рэспандэнтаў, старэйшых за 55 гадоў, менш папулярнае — сярод моладзі 18–24 гадоў. Пры гэтым 71% маладых расейцаў ня лічыць Расею эўрапейскай краінай.

Доля расейцаў, якія самі сябе лічаць эўрапейцамі, таксама скарацілася — з 35% у 2008 годзе да 27% у 2021 годзе. Доля тых, хто ня лічыць сябе эўрапейцам, за той самы час вырасла з 52% да 70%.

Дырэктар «Лявада-цэнтру» Леў Гудкоў упэўнены, што вынікі апытаньня адназначна кажуць пра рух Расеі ў бок ад Эўропы: «Нарастае ізаляцыянізм. Гэта рэакцыя на шматгадовую прапаганду ўладаў. Антызаходняя прапаганда робіцца адным са складнікаў рэжыму і яго легітымізацыі, дзяржаўнай практыкай кантролю над грамадзтвам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG