Найважнейшае за 21 сакавіка

Фота зь Белазёрску

Асноўныя падзеі 21 сакавіка.

У Менску і іншых гарадах Беларусі, а таксама за мяжой праходзяць акцыі ў 225-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў прэзыдэнта і гвалту сілавікоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыі пратэсту і салідарнасьці ў Беларусі і сьвеце

Аляксандр Лукашэнка сёньня ўзяў удзел у мітынгу-рэквіеме «Лампада памяці», прымеркаваным да 78-й гадавіны зьнішчэньня нацыстамі вёскі Хатынь

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка выступіў у Хатыні і зьвязаў бчб-сьцяг з генацыдам беларускага народу

На затрыманую 38-гадовую жыхарку аграгарадка Ждановічы Вольгу Залатар, маці пяці дзяцей, завялі крымінальную справу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць затрыманай ў Ждановічах маці 5 дзяцей завялі крымінальную справу

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў быў затрыманы ў выніку спэцапэрацыі, ён на Акрэсьціна

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэр сацыял-дэмакратаў Барысаў на Акрэсьціна. Ягоная партыя падавала заяўку на сьвяткаваньне Дня Волі

Плятформа «Голас» дасягнула лічбы 600 584 па стане на 21 сакавіка, за тры дні пасьля звароту Сьвятланы Ціханоўскай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У галасаваньні, абвешчаным Ціханоўскай, паўдзельнічала больш за 600 тысяч чалавек. Стартаваў відэамарафон у яго падтрымку

Фільм папулярнага блогера Сьцяпана Пуцілы пра Лукашэнку і яго багацьці сабраў больш за 6 мільёнаў праглядаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фільм «Залатое дно» пра багацьце Лукашэнкі набраў больш за 6 мільёнаў праглядаў

Міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс лічыць, што Эўразьвязу неабходна дзейнічаць, а не назіраць за дзеяньнямі Пуціна на беларускай тэрыторыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Літвы заклікаў краіны Эўразьвязу адкрыць справы супраць беларускіх сілавікоў