Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Літвы заклікаў краіны Эўразьвязу адкрыць справы супраць беларускіх сілавікоў


Габрыэлюс Ландсбергіс

Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што ў выпадку далейшага маўчаньня Эўропы сытуацыяй у Беларусі скарыстаецца Пуцін.

Міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс лічыць, што Эўразьвязу неабходна дзейнічаць, а не назіраць за дзеяньнямі Пуціна на беларускай тэрыторыі. Пра гэта ён сказаў у інтэрвію нямецкай газэце Der Tagesspiegel.

«Мы ня можам проста назіраць за тым, што адбываецца, бо расейскі прэзыдэнт Пуцін скарыстаецца сытуацыяй, створыць партыі і іх лідэраў, як ён ужо зрабіў у іншых дзяржавах. Таму эўрапейцы павінны ўзмацніць сваю актыўнасьць», — лічыць Ландсбергіс.

Кіраўнік літоўскай дыпляматыі засяродзіў увагу на надзвычай цяжкім становішчы беларускага народа: мноства людзей трапляюць у турму, пераносяць катаваньні, шмат каго звальняюць з працы.

«У іх забіраюць тыя маленькія свабоды, якія ў іх яшчэ засталіся. Але мне здаецца, што ў Беларусі перайшлі рысу, за якой няма шляху назад. Людзі больш ня вераць рэжыму. Пытаньне толькі ў тым, як доўга яшчэ рэжым пратрымаецца».

Па словах Ландсбергіса, у Літву пастаянна прыбываюць палітычныя ўцекачы зь Беларусі, многія зь іх на радзіме зазналі катаваньняў. У сувязі з гэтым ён нагадаў, што Літва пачала расьсьледаваньні некалькіх спраў супраць беларускіх сілавікоў і заклікаў эўрапейскія краіны, заканадаўства якіх прадугледжвае прынцып унівэрсальнай юрысдыкцыі, далучыцца да расьсьледаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG