Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм «Залатое дно» пра багацьце Лукашэнкі набраў больш за 6 мільёнаў праглядаў


Сьцяпан Пуціла

Дакумэнтальная стужка «Залатое дно» працягвае набіраць прагляды.

Фільм папулярнага блогера Сьцяпана Пуцілы пра Лукашэнку і яго багацьці сабраў больш за 6 млн праглядаў. Прэм’ера фільму адбылася 8 сакавіка.

Такім чынам, «Залатое дно» за першыя два тыдні ад прэм’еры глядзелі ў сярэднім звыш 460 тысяч чалавек штодня.

У фільме расказваюць пра шматлікія рэзыдэнцыі Лукашэнкі — як афіцыйныя, гэтак і «падораныя» блізкімі бізнэсоўцамі. Таксама апісаны аўтапарк, якім ён карыстаецца, з машынамі за сотні тысячаў і нават мільёны даляраў, у тым ліку і рэтра-аўтамабілі. Асобны фрагмэнт фільму тычыцца авіяпарку — некалькі самалётаў і гелікоптэр.

Папярэдні фільм Пуцілы «Лукашенко. Уголовные материалы» сабраў 3,4 млн. праглядаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG