Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што расказаў Сьцяпан Пуціла пра багацьце Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Сочы 22 лютага 2021
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Сочы 22 лютага 2021

На Youtube-канале NEXTA адбылася прэм'ера фільма «Лукашенко. Золотое дно». За 15 гадзін пасьля выхаду фільм набраў звыш 1 млн праглядаў.

У фільме расказваюць пра шматлікія рэзыдэнцыі Лукашэнкі – як афіцыйныя, гэтак і «падораныя» блізкімі бізнэсоўцамі.

  • Таксама апісаны аўтапарк, якім ён карыстаецца, з машынамі за сотні тысячаў і нават мільёны даляраў, у тым ліку і рэтра-аўтамабілі.
  • Асобны фрагмэнт фільму тычыцца авіяпарку – некалькі самалётаў і гелікоптэр, на якім Лукашэнка лятаў над пратэстоўным Менскам летась.
  • Паводле аўтараў стужкі, з 2014 году Эўразьвяз даў уладам Беларусі 4 мільярды эўра, і значная частка гэтых грошай пайшла на задавальненьне асабістых патрэбаў Лукашэнкі.
  • У фільме пералічваюцца беларускія і замежныя бізнэсоўцы – Міхаіл Гуцэрыеў, Ігар Макараў, Аляксей Алексін, Павал Тапузідзіс, браты Карычы – якія атрымліваюць эксклюзіўныя ўмовы вядзеньня бізнэсу ў абмен на каштоўныя «падарункі» Лукашэнку.

У рэжыме анлайн стужку ў пікавы момант адначасова глядзелі больш за 101 тысячу чалавек. За 15 гадзін пасьля выхаду фільм набраў звыш 1 млн праглядаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG