Акцыі пратэсту і салідарнасьці ў Беларусі і сьвеце

На адной з акцыяў пратэсту ў Менску ў сакавіку 2021 году.

У Менску і іншых гарадах Беларусі, а таксама за мяжой праходзяць акцыі ў 225-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў прэзыдэнта і гвалту сілавікоў.

Гімн у менскім ГЦ «Экспабел»

Палітычны пэрформанс у Паўднёвай Карэі


Акцыя салідарнасьці ў Варшаве

Жаночы марш у менскім мікрараёне Сухарава

Пікет ля Дзяржынску

Пікет у Сёмкава пад Менскам

Затрыманьні ў Новай Баравой пад Менскам

Малітва ля сьцен забранай царквы ў Менску

Вернікі пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё», будынак якой забралі менскія ўлады, зноў прыйшлі на малітву ля сьцен сваёй сьвятыні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску невядомыя затрымалі лідэра сацыял-дэмакратаў Ігара Барысава

Пікет у Сьветлагорску

Нацыянальныя сьцягі ў Белаазёрску

Пікет у Белаазёрску.

Пікет у Заводзкім раёне Менску

Пікет жыхароў дамоў паблізу Менскага трактарнага заводу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У галасаваньні, абвешчаным Ціханоўскай, паўдзельнічала больш за 600 тысяч чалавек. Стартаваў відэамарафон у яго падтрымку

Нацыянальныя сьцягі ў Маладэчанскім раёне

Марш пратэсту ў Менску

Раніцай 21 сакавіка ў менскім мікрараёне Серабранка прайшоў марш з дымавымі шашкамі, на якім людзі скандавалі «Лукашэнку ў аўтазак!» — адзін з найбольш папулярных лёзунгаў беларускага пратэсту, пачынаючы ад самага першага дня.

Напярэдадні ў Заводзкім раёне сталіцы жыхары аздобілі адзін з пад’ездаў партрэтамі палітвязьняў і ўлёткамі з артыкуламі з Канстытуцыі.

У суботу сілавікі затрымалі як найменей 7 чалавек. Аднак акцыі не спыняюцца. У прыватнасьці, у Менску ў самых нечаканых месцах рэгулярна працягваюць зьяўляцца жанчыны, якія ладзяць кароткія маршы. У прыватнасьці, 19 сакавіка яны зладзілі шэсьце ў гарадзкім цэнтры зь бел-чырвона-белымі парасонамі.

Пікет беларусаў Масквы

Акцыі ў Горадні, Дзяржынску, Століне

Суботнія акцыі ў Менску, Варшаве і Вільні і Ўроцлаве

Вечаровыя акцыі ў Менску, Барысаве і іншых гарадах

Акцыя салідарнасьці ў Дрэздэне

Суботняя акцыя беларусаў у цэнтры Кіева

Акцыя салідарнасьці ў Канадзе

Акцыя салідарнасьці ў Львове

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 урокаў Плошчы-2006

Шэсьце жанчын зь бел-чырвона-белымі парасонамі ў цэнтры Менску. 8 здымкаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад’езд у Менску аздобілі партрэтамі палітвязьняў. ФАТАФАКТ