Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад’езд у Менску аздобілі партрэтамі палітвязьняў. ФАТАФАКТ


Партрэты палітвязьняў у менскім пад’езьдзе

Разам з партрэтамі палітвязьняў вывесілі і артыкулы з Канстытуцыі.

У пад’езьдзе аднаго з дамоў Заводзкага раёну Менску жыхары ўпрыгожылі сьцены партрэтамі беларускіх палітвязьняў з апісаньнем іхных гісторыяў. Таксама тут на ўлётках разьмясьцілі артыкулы Канстытуцыі Беларусі аб правах і свабодах грамадзянаў.

На гэты момант палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі прызналі 288 чалавек. Заведзена больш за 2300 крымінальных справаў супраць пратэстоўцаў.

Дагэтуль няма ніводнай справы па расьсьледаваньні гвалту сілавікоў, катаваньняў і сьмерцяў людзей падчас разгону пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў прэзыдэнта 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG