У Маскве на два гады асудзілі бізнэсоўца Цімура Саліхава за гвалт супраць супрацоўніка Расгвардыі на акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага 23 студзеня.
Паводле сьледчых, Саліхаў некалькі разоў ударыў расгвардзейца па галаве і целе.
Сьледчы камітэт апублікаваў відэа з выбачэньнямі Саліхава перад пацярпелым.
Акцыі пратэсту ў падтрымку затрыманага пасьля вяртаньня ў Расею і адпраўленага ў калёнію Аляксея Навальнага прайшлі 23, 31 студзеня, 2 і 14 лютага ў многіх гарадах Расеі.
Пасьля іх затрымалі 10 тысяч чалавек. Многіх пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і штрафамі.
Завялі ня менш як 90 крымінальных спраў. Некаторых звольнілі з працы.
Турэмны прысуд Саліхаву — першы ў Маскве. Ва ўсёй Расеі першым прысудам сталі тры гады калёніі жыхару Ўладзіміра Віталю Цімафеенку. Яго таксама абвінавацілі ў гвалце супраць паліцыянта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля перавароту ў Мʼянме не працуе інтэрнэт, хунта перасьледуе журналістаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка трапіў у пастку. Брытанскі навуковец напісаў пра гэта кнігу