Менскі сьледчы камітэт абʼявіў знанага блогера Антона Матольку абвінавачаным у крымінальнай справе. А пракурор Менску пастанавіў узяць яго пад варту.
Сьледчы камітэт таксама зрабіў захады, каб Антона Матольку абʼявілі ў міждзяржаўны вышук, ягоны тэлеграм-канал прызналі экстрэмісцкім і закрылі да яго доступ.
СК паведаміў, што вывучае дачыненьні Антона Матолькі зь сябрамі Каардынацыйнай рады, прадстаўнікамі дзяржаў і міжнародных арганізацый, каб знайсьці доказы «дзейнасьці супраць інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і яе нацыянальнай бясьпекі».
Антон Матолька вядзе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», у якога больш за 138 тысяч падпісчыкаў. У ліпені 2020 году ён зьехаў за мяжу.
Раней Антон Матолька ўжо заявіў, што гатовы адказаць за ўсе свае дзеяньні перад судом. «Але гэта будзе аб’ектыўны і незалежны суд у Новай Беларусі, а ня тая ганьба, якая цяпер называе сябе „судом“», — напісаў ён.
Агулам у Менску за пратэсты завялі 182 крымінальныя справы і абʼявілі абвінавачваньні 210 асобам, паведаміў БелТА начальнік менскага Сьледчага камітэту Сяргей Паско.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Завязваньне стужачак і пагрозы ў сацсетках не дапамагаюць», — Сяргей Ціханоўскі аб пратэстах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогерам Пятрухіну і Кабанаву, якіх вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў, не дадуць выступіць на судзе з апошнім словам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не сумую па Акцябрскім». Як правінцыйны блогер зьехаў зь Беларусі і стварае хіты з опэрнай сьпявачкай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ігара Лосіка зьмясьцілі ў карцар. Ён спыніў галадоўку