Крымінальная справа супраць «Вясны», Калесьнікавай – Міжнародную жаночую прэмію, «Хутчэй пекла замерзьне» – адказ Літвы. Падзеі 5 сакавіка

СК распачаў крымінальную справу супраць праваабарончага цэнтру «Вясна», налёт сілавікоў на ўстаноўчую канфэрэнцыю студэнцкага прафсаюзу. Найважнейшае за 5 сакавіка

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»

У пятніцу 5 сакавіка на пасяджэньне Свабоднага беларускага прафсаюзу прыйшлі сілавікі ў масках

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Налёт сілавікоў на ўстаноўчую канфэрэнцыю Лігі студэнцкіх аб’яднаньняў. Удзельнікі — у міліцыі

5 сакавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў пра выяўленьне новай групы, у якой нібыта канфіскавалі арсэналы з выбуховымі рэчывамі тратылам і плястыдам

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Канфіскавалі арсэналы з тратылам і плястыдам», — Лукашэнка заявіў пра выяўленьне новай тэрарыстычнай групы

Міністры абароны Расеі і Беларусі дамовіліся аб стварэньні трох вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Расеі і Беларусі дамовіліся аб стварэньні трох вучэбна-баявых цэнтраў

45-гадовага бізнэсоўца Аляксандра Троцкага асудзілі на 10 гадоў зьняволеньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачваньні ў замаху на забойства супрацоўніка МУС

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску вынесьлі адзін з самых суровых выракаў за пасьлявыбарныя пратэсты

Дзевятнаццацігадовага Максіма Тужыка асудзілі на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму, абвінаваціўшы ў зьдзеку над дзяржаўнымі сымбалямі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сёньня ўночы сьнілася свабода». Гісторыя Максіма Тужыка, які зьняў з аўтавакзала дзяржаўны сьцяг

Валянтэра штабу Бабарыкі Антона Бяленскага прызналі вінаватым ува «удзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», прысудзіўшы яму 1 год і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валянтэру штабу Бабарыкі прысудзілі 1 год і 6 месяцаў «хіміі»

«Дзірка» ў бюджэце вырасла да 5,6 мільярда рублёў. Наколькі гэта шмат і чым пагражае

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзірка» ў бюджэце вырасла да 5,6 мільярда рублёў. Наколькі гэта шмат і чым пагражае

Генпракуратура Беларусі накіравала ў Літву просьбу аб экстрадыцыі Ціханоўскай, Літва не зьбіраецца яе выдаваць

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскі міністар адказаў уладам Беларусі: «Хутчэй пекла замерзьне, чым мы возьмемся разглядаць вашы патрабаваньні»

У Берасьці рыхтуюцца запусьціць акумулятарны завод. Абяцанага Лукашэнкам рэфэрэндуму ў плянах няма

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці рыхтуюцца запусьціць акумулятарны завод. Абяцанага Лукашэнкам рэфэрэндуму ў плянах няма

Часопіс «Наша гісторыя», які мае найбольшы наклад сярод беларускамоўных, больш ня будзе прадавацца ў газэтных кіёсках. Дзіцячыя «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» таксама

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!»

Тэлеграм-канал страйкавага камітэту горадзенскага «Азоту» паведаміў пра аб’яднаньне са страйкамамі наваполацкага «Нафтану» і жлобінскага Беларускага мэталюргічнага заводу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страйкамы «Азоту», «Нафтану» і БМЗ заявілі пра аб’яднаньне

Марыя Калесьнікава стала ляўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу, якую ўручае дзярждэпартамэнт ЗША

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава стала ляўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу