Міністры абароны Расеі і Беларусі дамовіліся аб стварэньні трох вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў, паведамляе Мінабароны Беларусі.
Сустрэча генэрал-лейтэнанта Віктара Хрэніна і генэрала арміі Сяргея Шайгу прайшла ў рамках візыту міністра абароны Беларусі ў Маскву.
Міністры абароны дамовіліся аб стварэньні трох вучэбна-баявых цэнтраў для сумеснай падрыхтоўкі. Цэнтры будуць знаходзіцца ў Ніжагародзкай, Калінінградзкай абласьцях Расеі і Горадзенскай вобласьці Беларусі.
На гэтым тыдні Міністэрствы абароны Беларусі і Расеі падпісалі праграму стратэгічнага партнэрства на 5 гадоў.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў