Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці рыхтуюцца запусьціць акумулятарны завод. Абяцанага Лукашэнкам рэфэрэндуму ў плянах няма


Актывісты Раман Кісьляк і Дзьмітры Андрасюк на пікеце каля акумулятарнага заводу ў Берасьці, 26 верасьня 2019 году.
Актывісты Раман Кісьляк і Дзьмітры Андрасюк на пікеце каля акумулятарнага заводу ў Берасьці, 26 верасьня 2019 году.

Аляксандар Лукашэнка абяцаў, што лёс прадпрыемства, які стаў скандальным яшчэ на стадыі будаўніцтва, вырашаць на мясцовым рэфэрэндуме.

Але патэнцыйна шкодны завод, супраць якога тры гады пратэстуюць жыхары гораду, ужо рыхтуюць да працы без рэфэрэндуму, паведаміў сайт DW.

Чакаецца, што акумулятарны завод пад Брэстам запрацуе ў сакавіку-красавіку 2021 году.

Падчас пасяджэньня гаспадарчага актыву горада Берасьця нядаўна прызначаны старшыня мясцовага аблвыканкама Юрый Шулейка расказаў журналістам 1 сакавіка, што пусканаладачныя работы на акумулятарным заводзе каля Берасьця выйшлі на завяршальную стадыю, а прадпрыемства будзе знаходзіцца «на жорсткім экалягічным кантролі» уладаў.

Шулейка заявіў пра гэта пасьля таго, як стала вядома, што рэспубліканскі цэнтар дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы выдаў заключэньне аб адпаведнасьці пабудаванага заводу патрабаваньням экалягічнай бясьпекі.

Па словах старшыні абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Яна Вянсковіча, яшчэ ў красавіку мінулага году прадпрыемству выдалі дазвол на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфэру: «Мы адсочвалі захаваньне нарматываў дапушчальных выкідаў: было праведзена 146 адбораў спроб і вымярэньняў, а перавышэньняў выкідаў ні сьвінцу, ні сернай кіслаты ня выявілі».

Пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці доўжацца тры гады, у 2020 годзе Лукашэнка абяцаў гараджанам, што ў горадзе пройдзе мясцовы рэфэрэндум аб ім.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG