«Находите эту тварь и убирайте» ў аўдыёзапісе ад BYPOL, Лукашэнка раздаў генэральскія званьні міліцыянтам. Найважнейшае за 4 сакавіка

Міліцыянты б'юць пратэстоўца, Віцебск, верасень 2020

BYPOL апублікаваў гуказапіс голасу, падобнага на экс-міністра Караева, які раіць ГУБАЗіКу: «Находите эту тварь и убирайте»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL апублікаваў гуказапіс голасу, падобнага на экс-міністра Караева, які раіць ГУБАЗіКу: «Находите эту тварь и убирайте»

Сьледчыя зьбіраюцца перадаць справу палітвязьня Сяргея Ціханоўскага ў пракуратуру для накіравання ў суд у канцы сакавіка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт абяцаў завяршыць справу Ціханоўскага да канца сакавіка. Сьледзтва цягнецца ўжо 9 месяцаў

У Дзень міліцыі Аляксандар Лукашэнка ўручыў узнагароды і генэральскія пагоны сілавікам

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы для мяне — перадавы атрад арміі дабра». Лукашэнка ўзнагародзіў міліцыянтаў

Ад жніўня 2020 году заведзена 2407 спраў «экстрэмісцкай накіраванасьці», паведаміў старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт пра перасьлед пратэстоўцаў: завялі 2400 спраў «экстрэмісцкай накіраванасьці»

Начальнік менскай міліцыі расказаў пра 293 злачынствы супраць міліцыянтаў пасьля выбараў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Начальнік менскай міліцыі расказаў пра 293 злачынствы супраць міліцыянтаў пасьля выбараў

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) выступіў супраць прымусу нарвэскай кампаніі Yara International разарваць кантракт з ААТ «Беларуськалій»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі выступіў супраць разрыву кантракту Yara зь «Беларуськаліем»

Дэкан факультэту міжнародных зносінаў БДУ Віктар Шадурскі звольніўся пасьля 12 гадоў працы, згадаўшы нейкую «гутарку», пасьля якой напісаў заяву аб звальненьні з уласнага жаданьня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэкан факультэту міжнародных зносінаў БДУ звольніўся пасьля 12 гадоў працы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карыстаецца абсалютнай павагай, вызваляў студэнтаў з РУУС. Што вядома пра дэкана Шадурскага, які сышоў з пасады

Амбасада ЗША заступілася за выселеную менскімі ўладамі пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасада ЗША заступілася за выселеную менскімі ўладамі пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё»