Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэкан факультэту міжнародных зносінаў БДУ звольніўся пасьля 12 гадоў працы


Віктар Шадурскі
Віктар Шадурскі

У камэнтары аб прычынах звальненьня ён згадаў нейкую «гутарку», але не патлумачыў, якую.

На факультэце міжнародных зносінаў упершыню за 12 гадоў зьменіцца дэкан. Віктар Шадурскі пакідае сваю пасаду, што пацьвердзіў Tut.by.

Увечары 3 сакавіка ліст, які Шадурскі накіраваў студэнтам, апублікаваў вядомы тэлеграм-канал, які займаецца асьвятленьнем праблем студэнцкай супольнасьці. У лісьце дэкан сказаў, што ягоны сыход «драма, але ніяк не трагедыя», і папрасіў абысьціся бязь «лішніх рухаў».

Таксама Шадурскі пажадаў студэнтам «заставацца дружнай камандай і змагацца за факультэт» і згадаў нейкую «гутарку», пасьля якой напісаў заяву аб звальненьні з уласнага жаданьня.

Віктар Шадурскі ўзначаліў факультэт у 2008 годзе. Сфэра яго навуковых інтарэсаў — актуальныя праблемы замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, яе дачыненьні з эўрапейскімі дзяржавамі, унутраная і замежная палітыка Францыі, месца і роля краінаў Балтыйскага рэгіёну ў сучаснай сусьветнай палітыцы і іншае.

Аўтар шматлікіх навуковых публікацый, у тым ліку выдадзеных за мяжой, а таксама манаграфіі і навучальнага дапаможніка, рэкамэндаванага Міністэрствам адукацыі. Сябра Вучонай рады БДУ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG