Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнцкія арганізацыі беларускіх ВНУ аб’ядналіся ў адну асацыяцыю


Ілюстратыўнае фота

Задзіночаньне беларускіх студэнтаў (ЗБС) выступіла з заявай пра аб’яднаньне арганізацый 15 унівэрсытэтаў з 6 гарадоў краіны.

У заяве Задзіночаньня гаворыцца, што прадстаўнікі студэнцкіх супольнасьцяў унівэрсытэтаў і інстытутаў Беларусі, грунтуючыся на досьведзе папярэднікаў з Таварыстваў філяматаў і філярэтаў, Беларускага студэнцкага саюзу, Задзіночаньня беларускіх студэнтаў і ўсіх змагароў за вольную і дэмакратычную Беларусь, яднаюцца ў асацыяцыю.

Першая мэта аб’яднаньня — вярнуць у Беларусь прынцыпы дэмакратычнасьці, законнасьці і захаваньня правоў і свабод чалавека.

«Ад сёньняшняга дня голас ЗБС — голас аб’яднанага студэнцтва. Мы аб’яднаем 15 ВНУ 6 гарадоў Беларусі агульнай колькасьцю каля 80 тысяч студэнтаў. Пры гэтым мы нацэлены на аб’яднаньне з усімі ініцыятыўнымі ўнівэрсытэтамі», — гаворыцца ў заяве.

***

ЗБС утварылася яшчэ ў канцы 1980-х як нефармальнае аб’яднаньне студэнтаў БДУ і цяперашніх БДМУ, БДПУ і БДТУ. Было афіцыйна зарэгістраванае ў 1992 годзе, пазбаўленае дзяржаўнай рэгістрацыі ў 2001-м. Ад 1999 году зьяўляецца чальцом Эўрапейскага саюзу студэнтаў (ESU).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG