Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вы для мяне — перадавы атрад арміі дабра». Лукашэнка ўзнагародзіў міліцыянтаў


Беларускія мліцыянты падчас разгону пратэсту ў Віцебску. Жнівень 2020 году.
Беларускія мліцыянты падчас разгону пратэсту ў Віцебску. Жнівень 2020 году.

У Дзень міліцыі, які ў Беларусі адзначаецца 4 сакавіка, Аляксандар Лукашэнка ўручыў узнагароды і генэральскія пагоны сілавікам.

Лукашэнка заявіў, што адзначае «сапраўдных мужыкоў», якія прывыклі «глядзець у вочы небясьпецы і добра ведаюць цану міру і чалавечаму жыцьцю».

«Гэта мае асаблівы сэнс у Год народнага адзінства, —сказаў ён. — Як бы патасна ні гучала, для мяне вы ўяўляеце перадавы атрад арміі дабра, людзей творчых, і самае галоўнае — нацэленых на вынік. Нацыя, якая клапоціцца пра заўтрашні дзень, можа згуртавацца і пасьпяхова разьвівацца толькі на пазытыўных ідэях і справах. Сваёй працай вы робіце нашу краіну мацнейшай і прыгажэйшай».

Прысутны на цырымоніі міністар унутраных спраў Іван Кубракоў запэўніў Лукашэнку, што беларуская міліцыя «гатовая да любых выклікаў і пагрозаў».

«Міліцыя ўжо паказала, што гатовая да любых выклікаў і пагрозаў, — сказаў Кубракоў. — Ня проста так раскрываюцца злачынствы — гэта карпатлівая, штодзённая праца. Мы ведаем усіх, хто заклікае. Памятаеце, калі на Ўсебеларускі сход некаторыя спрабавалі зладзіць хаос. Усе гэтыя людзі былі вылічаныя, затрыманыя і прыцягнутыя да адказнасьці».

Кубракоў разам з падначаленымі паўдзельнічаў у рытуале ўскладаньня вянкоў да помніка супрацоўнікам унутраных спраў, якія загінулі пры выкананьні службовага абавязку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG