Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка раздаў генэральскія пагоны сілавікам і свайму сыну Віктару, якога звольніў з пасады памочніка па нацбясьпецы


Сілавікі разганяюць пратэст каля стэлы ў Менску, імі кіруе Мікалай Карпянкоў (другі справа).
Сілавікі разганяюць пратэст каля стэлы ў Менску, імі кіруе Мікалай Карпянкоў (другі справа).

Аляксандар Лукашэнка прысвоіў генэральскія званьні сілавікам і новаму прэзыдэнту НАК.

Як паведамляе БелТА, Аляксандар Лукашэнка 1 сакавіка падпісаў указы аб прысваеньні спэцыяльных і воінскіх званьняў.

Палкоўнікам Уладзімеру Купрыянюку, Раману Подліневу, Мікалаю Карпянкову, Дзьмітрыю Шахраеву, Андрэю Паўлючэнку прысвоенае чарговае воінскае званьне генэрал-маёра. Свайму сыну Віктару Лукашэнку Аляксандар Лукашэнка прысвоіў чарговае воінскае званьне генэрал-маёра запасу. Чарговае спэцыяльнае званьне генэрал-маёра міліцыі Лукашэнка прысвоіў палкоўніку міліцыі Генадзю Казакевічу.

Сілавікі, якім Лукашэнка надаў новыя званьні, адзначыліся ў падаўленьні пасьлявыбарчых пратэстаў, асабліва былы кіраўнік ГУБАЗіК Карпянкоў.

Пры гэтым Лукашэнка звольніў сына Віктара з пасады свайго памочніка па нацыянальнай бясьпецы.

Вызваліць старэйшага сына Віктара з пасады памочніка па нацыянальнай бясьпецы Аляксандар Лукашэнка паабяцаў падчас алімпійскага сходу 26 лютага.
Адпаведны ўказ быў падпісаны ў той жа дзень, паведамляе БелТА.
Цяпер Віктар Лукашэнка засяродзіцца на новай пасадзе – яго абралі прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту замест бацькі.

Лукашэнка-старэйшы ўзначальваў арганізацыю ад 1997 году.
Рашэньнем Міжнароднага алімпійскага камітэту на абодвух Лукашэнкаў накладзеныя санкцыі за ціск на спартоўцаў, ім забаронена наведваць значныя міжнародныя спаборніцтвы, уключна з Алімпійскімі гульнямі.

Заканадаўства Беларусі забараняе кіраўнікам дзяржаўных структураў мець сваякоў у падначаленьні. Але Віктару Лукашэнку гэта не перашкаджала займаць пасаду памочніка прэзыдэнта, пачынаючы ад 2005 году.

Аляксандар Лукашэнка і Віктар Лукашэнка на Алімпійскім сходзе.
Аляксандар Лукашэнка і Віктар Лукашэнка на Алімпійскім сходзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG