Затрыманых у лесе пад Маладэчнам асудзілі ў пастарунку

Ілюстрацыйнае фота

14 лютага пад Маладэчнам затрымалі 19 чалавек. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Усіх асудзілі ў будынку Маладачанскага РАУС, паведаміла «Рэгіянальная газета».

  • На 20 сутак асудзілі аднаго мужчыну.
  • На 15 сутак асудзілі дзьве жанчыны і сем мужчын.
  • Дзевяць жанчын пакаралі штрафамі ад 725 да 870 рублёў.

У нядзелю, 14 лютага, міліцыя затрымала ўдзельнікаў сустрэчы лыжнікаў пад Маладэчнам. Падчас затрыманьня міліцыя папярэдзіла, што пры спробе ўцёкаў будзе адкрыты агонь на паражэньне.

«Падчас асабістага дагляду ў лыжнікаў выяўленыя адпаведныя сьцягі і расьцяжкі, балёнчык з фарбай чырвонага колеру, дымавая шашка, бел-чырвона-белыя парасоны, іншая пратэставая атрыбутыка», — паведаміла МУС.

Адзін удзельнік сустрэчы зьбег і ўжо пакінуў Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«У выпадку ўцёкаў будзе ўжыты агонь на паражэньне». Жыхар Маладэчна — пра затрыманьне лыжнікаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Хай аддасьць сьцяг!» Жыхарку Гомля асудзілі на трэція запар 15 дзён арышту

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Пасьля Лукашэнкі ад дзяржавы застануцца руіны», — Паротнікаў