Ігар Лосік галадае 31 дзень, на Гомельшчыне судзяць за сьнегавіка. Найважнейшае за 14 студзеня

Сьнегавік зь лёзунгам «Жыве Беларусь», Гомельшчына. Фота з фэйсбуку Леаніда Судаленкі.

Найважнейшае за 14 студзеня.

Ігар Лосік за кратамі 201 дзень і 31 дзень трымае галадоўку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перасталі прыходзіць лісты». Палітвязень Ігар Лосік галадае ўжо 31 дзень

Сёньня абвясьцілі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да Аляксандра Захарэвіча, якога абвінавачвалі ва ўжываньні гвалту да супрацоўніка ўнутраных спраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два гады калёніі за тое, што ўпаў на нагу супрацоўніку ДАІ

5 затрыманых у справе «Прэс-клюбу» прызнаныя палітвязьнямі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі 5 затрыманых у справе «Прэс-клюбу» палітвязьнямі. Агулам такіх ужо 183

Праца рэдакцыі БелаПАН паралізаваная, у офісе правялі ператрус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рэдакцыі БелаПАН прайшоў ператрус без прысутнасьці адваката, адну журналістку шпіталізавалі. ФОТА і ВІДЭА

На Гомельшчыне судзяць за сьнегавіка з чырвоным шалікам

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Гомельшчыне вяскоўца судзяць за сьнегавіка з чырвоным шалікам у сваім двары

Памёр найстарэйшы мастак Беларусі Леанід Шчамялёў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лепш галадаць, чым трапіць у палон каньюнктуры». Што расказваў незадоўга да сьмерці найстарэйшы мастак Беларусі Леанід Шчамялёў