Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі 5 затрыманых у справе «Прэс-клюбу» палітвязьнямі. Агулам такіх ужо 183


Абмеркаваньне ў "Прэс-клюбе", архіўнае фота
Абмеркаваньне ў "Прэс-клюбе", архіўнае фота

Затрыманьні Юліі Слуцкай, Алы Шарко, Сяргея Альшэўскага, Пятра Слуцкага, Ксеніі Луцкінай сталі працягам хвалі рэпрэсій, якая пачалася ад абвяшчэньня прэзыдэнцкай кампаніі, гаворыцца ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый аб прызнаньні палітвязьнямі фігурантаў справы «Прэс-клюбу».

Беларуская асацыяцыя журналістаў нагадвае, што 22 сьнежня 2020 году былі затрыманыя заснавальніца культурна-асьветніцкай установы «Журналісцкая майстэрня Прэс-клюб» Юлія Слуцкая, праграмная дырэктарка Ала Шарко, дырэктар Сяргей Альшэўскі, апэратар Пётар Слуцкі, а таксама Ксенія Луцкіна — экс-супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі, зьвязаная з мэдыяпраектам Акадэміі «Прэс-клюбу».

У кватэрах супрацоўнікаў і ў офісе адбыліся ператрусы. Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю паведаміў, што праводзіць праверку па фактах парушэньняў падатковага заканадаўства ў дачыненьні да службовых асобаў «Прэс-клюбу» і іншых суб’ектаў гаспадараньня, зьвязаных з паступленьнем буйных грашовых сумаў з-за мяжы.

31 сьнежня затрыманым выставілі абвінавачаньні ў зьдзяйсьненьні злачынства паводле часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Ім абрана мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай. Цяпер Юлія Слуцкая і яе калегі знаходзяцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Беларуская праваабарончая супольнасьць прыйшла да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага перасьледу заснавальнікаў і супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» зьяўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненьне іх публічнай супольнай дзейнасьці.

На падставе гэтага Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі, Пётар Слуцкі, Ксенія Луцкіна прызнаныя палітычнымі зьняволенымі.

Беларускія правабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладнага вызваленьня з турмаў усіх палітвязьняў. З улікам новых, іх ужо 183.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG