Тэрмін утрыманьня пад вартай каардынатаркі валянтэрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна» Марфы Рабковай працягнуты да 17 студзеня 2021 году
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал службы са спасылкай на ліст Марфы сваякам.
Рабкова была затрыманая 17 верасьня 2020 году. Яна абвінавачваная паводле часткі 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках) і знаходзіцца ў СІЗА № 1 Менску. Мера стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту была санкцыянаваная намесьнікам пракурора сталіцы.
14 сьнежня суд Партызанскага раёну Менску (судзьдзя Кацярына Чайко) адмовіў Рабковай у зьмене меры стрыманьня. За вызваленьне з-пад варты Рабковай было сабрана каля 200 паручальніцтваў.