Лінкі ўнівэрсальнага доступу

42 праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі ад беларускіх уладаў спыніць перасьлед грамадзянскай супольнасьці 


Затрыманьні ў Беларусі
Затрыманьні ў Беларусі

Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) і яшчэ 41 сяброўская арганізацыя патрабуюць ад кіраўніцтва Беларусі спыніць перасьлед грамадзянскіх актывістаў і пачаць дыялёг дзеля мірнага рашэньня ў адпаведнасьці з патрабаваньнем народу аб новых дэмакратычных выбарах.

На сайце няўрадавай праваабарончай арганізацыі адзначаецца, што ад пачатку перадвыбарнай кампаніі ўлады незаконна затрымалі каля 12 000 чалавек (паводле беларускіх праваабаронцаў, ужо больш за 13 500. — РС).

Мясцовыя праваабарончыя групы, якія дакумэнтуюць парушэньні і дапамагаюць ахвярам, зазнаюць перасьлед. Так, каардынатарка валянтэраў Марфа Рабкова з цэнтру «Вясна» — сяброўскай арганізацыі FIDH у Беларусі — арыштаваная 17 верасьня і абвінавачаная паводле крымінальнага артыкула 293.3 («Навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці»).

25-гадовая студэнтка Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту знаходзіцца ў турме за свае палітычныя перакананьні і праваабарончую дзейнасьць. Марфа Рабкова разам з валянтэрамі «Вясны» назірала за мірнымі мітынгамі, агітавала за незалежны маніторынг выбараў і займалася дакумэнтацыяй доказаў катаваньняў.

FIDH зьвяртаецца да ўладаў Беларусі з заклікам спыніць гвалт у дачыненьні да мірных дэманстрантаў і вызваліць усіх палітзьняволеных.

Прэзыдэнцкія выбары ў краіне былі азмрочаныя беспрэцэдэнтным узроўнем фальсыфікацый і прывялі да масавых пратэстаў. Сьледам пачаліся жорсткія рэпрэсіі, якія суправаджаліся парушэньнямі правоў чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG