Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі новы палітвязень — праваабаронца Марфа Рабкова 


Марфа Рабкова, каардынатарка валянтэрскай службы "Вясны"
Марфа Рабкова, каардынатарка валянтэрскай службы "Вясны"

17 верасьня ў Менску супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі каардынатарку валянтэрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна» Марфу Рабкову і яе мужа Вадзіма Жаромскага.

У іх кватэры правялі ператрус, забралі тэхніку, асабістыя рэчы і грошы. Вадзіма пазьней вызвалілі.

Пры затрыманьні Рабковай паведамілі, што яна фігурантка крымінальнай справы паводле ч.3 арт. 293 — навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, або фінансаваньне такой дзейнасьці. 19 верасьня яе зьмясьцілі ў СІЗА № 1 Менску.

Марфа Рабкова разам з валянтэрамі «Вясны» ажыцьцяўляла назіраньне за правядзеньнем мірных сходаў, брала ўдзел у кампаніі незалежнага назіраньня «Праваабаронцы за свабодныя выбары», дакумэнтавала сьведчаньні катаваньняў і жорсткіх відаў абыходжаньня з затрыманымі пратэстоўцамі.

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці лічаць, што пазбаўленьне волі Марфы Рабковай было ўжыта за негвалтоўную дзейнасьць, накіраваную на абарону правоў чалавека і асноўных свабодаў.

На падставе гэтага Марфа Рабкова прызнаная палітычнай зьняволенай. Агулам у Беларусі такіх людзей ужо больш за 70.

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў спыніць усялякія спробы ціску і перасьледу ў дачыненьні да сябраў цэнтру «Вясна», выконваць міжнародныя абавязаньні адносна праваабарончай дзейнасьці ў краіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG