Гібель на «Беларуськаліі», суды над мэдыкамі, новыя санкцыі супраць уладаў. Найважнейшае за 4 лістапада

Надпіс на сьцяне ў Менску

У гэтай падборцы – асноўныя падзеі ў Беларусі 4 лістапада, пра якія варта ведаць.

Прадстаўнікі ўсіх краінаў Эўразьвязу дамовіліся пра ўвядзеньне новых санкцыяў супраць уладаў Беларусі, у тым ліку супраць Аляксандра Лукашэнкі. Рашэньне мае быць апублікаванае ў пятніцу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны Эўразьвязу дамовіліся пра новыя санкцыі, у тым ліку супраць Лукашэнкі

4 лістапада працягваліся суды над мэдыкамі, якіх затрымалі 2 лістапада падчас акцыі салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага ў Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ чатырох мэдыкаў асудзілі на «суткі» за ўдзел у акцыі пратэсту

Фонд «Страна для жизни» пачаў «пры падтрымцы Сяргея і Сьвятланы Ціханоўскіх» дапамагаць валянтэрам і актывістам. Фінансавай падтрымкай забясьпечаць і сем’і зьняволеных, піша тэлеграм-канал фонду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супольнасьць «Страна для жизни» запусьціла фонд для дапамогі валянтэрам і актывістам

На «Беларуськаліі» — сьмяротны выпадак, загінуў супрацоўнік трэцяга рудаўпраўленьня 11 горнага ўчастку Мікалай Лявончык

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

Выкладчыкі і супрацоўнікі Акадэміі мастацтваў запісалі зварот у падтрымку студэнтаў, адлічаных з палітычных матываў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выкладчыкі Акадэміі мастацтваў у відэазвароце запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў

Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 984 новыя выпадкі каранавірусу. Днём раней было 929.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за дзень выявілі 984 інфікаваныя COVID-19

Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прапанаваў Пуціну рабіць у Беларусі вакцыну па расейскіх тэхналёгіях

Артыстаў Горадзенскага драматычнага тэатру, якія далучыліся да агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага Сьвятланай Ціханоўскай 30 кастрычніка, звальняюць з працы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З горадзенскага драмтэатру за страйк звольнілі ўжо 14 артыстаў

Ініцыятыва «Честные люди» запусьціла чат-бот, які дае дзяржаўным службоўцам магчымасьць выказацца пра сытуацыю ў краіне. За 7 дзён прыйшло 8 тысяч адказаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мой голас таксама скралі». 8 тысяч чыноўнікаў адказалі на ананімную анкету пра сытуацыю ў Беларусі

Сябры супольнасьці «Беларусы ў Ізраілі» зьвярнуліся да прэмʼер-міністра Біньяміна Нэтаньягу. Яны нагадалі свайму прэмʼеру, што рэпрэсіі супраць мірных людзей закранулі, у тым ліку, некалькіх грамадзян Ізраілю, а таксама прадстаўнікоў габрэйскай грамады ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраільцяне паскардзіліся свайму прэм’еру, што Ізраіль ігнараваў гвалт супраць сваіх грамадзянаў у Беларусі