«Марш вызваленьня палітвязьняў», Алексіевіч заклікала да санкцыяў супраць родзічаў чыноўнікаў. Найважнейшае за 4 кастрычніка

Марш вызваленьня палітвязьняў, Менск, 4 кастрычніка

«Марш вызваленьня палітвязьняў» у шэрагу гарадоў, Алексіевіч заклікала да санкцыяў супраць чальцоў сем’яў чыноўнікаў. Найважнейшае за 4 кастрычніка

На «Марш вызваленьня палітвязьняў» у Менску выйшла больш за 100 тысяч чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Марш вызваленьня палітвязьняў» у Менску выйшлі больш за 100 тысяч чалавек. ФОТА, ВІДЭА

Колькасьць затрыманых падчас Маршу салідарнасьці з палітзьняволенымі перасягнула 150 чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы сабралі больш за 200 прозьвішчаў затрыманых на акцыях пратэсту ў Беларусі 

Санкцыі супраць чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, павінны ахопліваць больш людзей, лічыць Сьвятлана Алексіевіч

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч лічыць, што санкцыі павінны закранаць і сем'і беларускіх чыноўнікаў

У Беларусі 443 інфікаваныя COVID-19 за суткі. Гэта рэкорд ад канца чэрвеня. Памерлі яшчэ 6 чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі 443 інфікаваныя COVID-19 за суткі. Гэта рэкорд ад канца чэрвеня. Памерла яшчэ 6 чалавек


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб прыцягненьні ІТ-спэцыялістаў зь Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны падпісаў указ аб прыцягненьні ІТ-спэцыялістаў зь Беларусі

Кіраўнік замежнапалітычнай службы ЭЗ Жузэп Бурэль асудзіў рашэньне ўладаў Беларусі скараціць дыпляматычную прысутнасьць Польшчы і Літвы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рашэньне Менску выслаць дыпляматаў Польшчы і Літвы шкодзіць дыялёгу з ЭЗ, — Бурэль

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што краіна пакуль не атрымлівала афіцыйнай ноты ад Беларусі з патрабаваньнем скараціць колькасьць дыпляматаў у амбасадзе ў Менску

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лінкявічус: Літва пакуль не атрымлівала ноту Беларусі аб скарачэньні колькасьці дыпляматаў

Ракетамі былі абстраляныя азэрбайджанскі горад Гянджа і сталіца Нагорнага Карабаху Стэпанакерт

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Азэрбайджанскі горад Гянджу абстралялі ракетамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталіцу Нагорнага Карабаху Стэпанакерт абстралялі ракетамі