Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 443 інфікаваныя COVID-19 за суткі. Гэта рэкорд ад канца чэрвеня. Памерла яшчэ 6 чалавек


У Беларусі на 4 кастрычніка ачунялі і выпісаныя 75 тысяч 239 пацыентаў, у якіх раней быў пацьверджаны дыягназ COVID-19.

Колькі захварэла за апошнія суткі, у Міністэрстве аховы здароўя не ўдакладняюць. Толькі кажуць, што зарэгістравана 80 тысяч 295 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19.

Калі адняць паказьнік папярэдняга дня (79 852 хворыя), атрымаецца 443. Гэта максымум ад канца чэрвеня.

За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 857 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй і шэрагам хранічных захворваньняў, дадаюць у ведамстве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG