Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічбы новых заражэньняў каранавірусам у сьвеце б’юць рэкорды


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дадзеныя сутачнага прыросту заражэньня каранавіруснай інфэкцыяў у некаторых краінах Эўропы.

Літва

За мінулыя суткі ў Літве пацьвердзілі 104 выпадкі заражэньня каранавірусам.

Агулам у Літве пацьвердзілі за час пандэміі 5185 выпадкаў COVID-19, 2577 чалавек яшчэ хварэюць, 2495 паправіліся. Каранавірус забраў жыцьці 94 чалавек.

Латвія

За суткі ў Латвіі выяўлена 67 новых выпадкаў.

У цэлым з пачатку пандэміі захворваньне пацьвердзілася ў 2086 чалавек, 1307 чалавек паправіліся, 38 памерлі.

Украіна

Мэдыкі на Ўкраіне зарэгістравалі за мінулыя суткі 4 140 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам. На гэты час у краіне выяўлена 226 462 інфікаваныя. Ад пачатку пандэміі 4 397 пацыентаў памерлі, зь іх 44 — за апошнія суткі.

Расея

Дзённы прырост новых хворых склаў 10 499 выпадкаў. Памерлі за суткі 107 чалавек.

Польшча

1 934 новыя выпадкаў заражэньня за суткі і 26 сьмяротных выпадкаў. Усяго ад пачатку пандэміі каранавірусам заразіліся 100 074 чалавекі, памерлі 2 630.

Чэхія

2 556 новых выпадкаў заражэньня за мінулыя суткі, што на 1 237 менш за паказьнік папярэдняга дня.

Славаччына

Мэдыкі ў Славаччыне зафіксавалі ў нядзелю рэкордны дзённы паказьнік прыросту інфікаваных каранавірусам новага тыпу — 818 чалавек.

Фінляндыя

147 новых выпадкаў за суткі. Агулам ад часу пандэміі ў краіне 10 538 інфікаваных.

Нарвэгія

Колькасьць новых выпадкаў за суткі павялічылася на 78 і склала 14 361.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG