«Віцязя» зьнялі з чэмпіянату, «Вясьне» далі «альтэрнатыўнага нобэля», у Менску зноў сьмярдзіць вада. Найважнейшае за 1 кастрычніка

Тацяна Севярынец

«Віцязя» зьнялі з чэмпіянату, «Вясьне» далі «альтэрнатыўнага нобэля», у Менску зноў сьмярдзіць вада.Найважнейшае за 1 кастрычніка.

Жыхарка Віцебску Тацяна Севярынец падала заяўку ў выканкам на правядзеньне пікету на ўласнай лёджыі. 30 верасьня суд расцаніў маханьне бел-чырвона-белым сьцягам зь лёджыі Севярынцаў як несанкцыянаванае пікетаваньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці Паўла Севярынца падала заяўку на правядзеньне пікету ва ўласнай кватэры

Актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Яўгену Афнагелю, Андрэю Войнічу і Паўлу Юхневічу выставілі абвінавачаньне па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі (удзел у масавых беспарадках).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывістам «Эўрапейскай Беларусі» прад’явілі абвінавачаньне

Гандбольны клюб «Віцязь» зьнялі з чэмпіянату за падтрымку арыштаванай баскетбалісткі Леўчанкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гандбольны клюб «Віцязь» зьнялі з чэмпіянату за падтрымку арыштаванай баскетбалісткі Леўчанкі

Абанэнты МТС і life:) паведамляюць Свабодзе пра рассылку ад імя «MVD» (праўдападобна, Міністэрства ўнутраных спраў). У СМС адрасата называюць «парушальнікам парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абанэнты МТС і life:) атрымалі папярэджаньні ад міліцыі

У Менску зноў назіраюцца праблемы зь пітной вадой: яна бруднага колеру і сьмярдзіць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску зноў праблемы зь пітной вадой, афіцыйная прычына — пашкоджаньне трубаў

Сэйм Латвіі прыняў заяву аб непрызнаньні Аляксандра Лукашэнкі легітымным прэзыдэнтам Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Латвіі не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі

1 кастрычніка Горадзенскі драматычны тэатар паведаміў, што з 4 кастрычніка аднаўляе паказ спэктакляў. 25 верасьня ўсе спэктаклі адмянілі, хоць на бліжэйшыя дні раскупілі амаль усе білеты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус скончыўся? Горадзенскі драмтэатар аднаўляе спэктаклі

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што дэфіцыт даверу да ўкраінскіх калегаў вядзе да нанясеньня шкоды двухбаковым дачыненьням.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі заявіў пра дэфіцыт даверу да ўкраінскіх партнэраў

Беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна» і яго старшыня Алесь Бяляцкі сталі ляўрэатамі швэдзкай прэміі «За правільны лад жыцьця», якую таксама называюць альтэрнатыўнай Нобэлеўскай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабарончы цэнтар «Вясна» і яго старшыня Алесь Бяляцкі сталі ляўрэатамі «альтэрнатыўнай Нобэлеўскай прэміі»