Ціханоўская сустрэлася з Макронам, двух маладачанцаў асудзілі за супраціў міліцыі на 3 гады турмы. Найважнейшае за 30 верасьня

Сьвятлана Ціханоўская і Эманюэль Макрон, Вільня, 29 верасьня 2020

Ціханоўская сустрэлася з Макронам, двух маладачанцаў асудзілі за супраціў міліцыі на тры гады турмы, TUT.BY пазбавілі статусу СМІ. Найважнейшае за 30 верасьня

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з прэзыдэнтам Францыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Францыі Макрон выказаўся ў Вільні пра мірны пераход улады ў Беларусі

Сьвятлана Ціханоўская паведаміла, што сустрэнецца на наступным тыдні з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэнецца з Ангелай Мэркель

Двух чалавек асудзілі ў Маладэчне на тры гады зьняволеньня па абвінавачаньні ў супраціве міліцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двух маладачанцаў, якія адбівалі затрыманага ў сілавікоў, пакаралі трыма гадамі зьняволеньня

Суды пачалі разглядаць адміністрацыйныя справы супраць дэманстрантаў, якіх затрымалі яшчэ ў жніўні, а потым адпусьцілі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Подласьць рэжыму бязьмежная». Пачалі судзіць затрыманых у першыя дні пратэстаў

Міністэрства інфармацыі 29 верасьня заявіла пра пазбаўленьне Tut.by статусу СМІ ад 1 кастрычніка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм пазбавіў Tut.by статусу сродку масавай інфармацыі, але партал працягне працу

Вікторыя Пальчыс, жонка блогера Эдуарда Пальчыса, паведаміла пра зьнікненьне мужа

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка блогера Эдуарда Пальчыса паведаміла пра яго зьнікненьне 

Пасол Беларусі ў Аргентыне Ўладзімер Астапенка падаў у адстаўку ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Веру ў лепшую будучыню для беларускага народу». Амбасадар у Аргентыне падаў у адстаўку ў дзень інаўгурацыі Лукашэнкі

Афіцыйны Менск пашырыў пэрсанальныя санкцыі адносна грамадзян краін Балтыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сустрэчы Ціханоўскай і Макрона ў Вільні МЗС Беларусі абвясьціў санкцыі супраць краін Балтыі

Менск і Масква аднавілі перамовы аб «дарожных мапах». Пра гэта заявіў журналістам амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Беларусі ў Маскве заявіў пра аднаўленьне перамоваў аб «дарожных мапах» і больш глыбокай інтэграцыі з Расеяй

У відэазвароце да ўдзельнікаў Форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што адносіны Масквы і Менску застаюцца братэрскімі і саюзьніцкімі і не падпарадкуюцца каньюнктуры

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін заявіў пра беспрэцэдэнтны вонкавы ціск на Беларусь

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў 28 верасьня ў Літве, што Францыя не прызнае Аляксандра Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макрон: Мы не прызнаём Аляксандра Лукашэнку як прэзыдэнта Беларусі