Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка блогера Эдуарда Пальчыса паведаміла пра яго зьнікненьне 


Эдуард Пальчыс

Вікторыя Пальчыс, жонка блогера Эдуарда Пальчыса, паведаміла пра зьнікненьне мужа.

«Апошнія тыдні ён падазраваў за сабой сачэньне, меркаваў, што яго шукаюць спэцслужбы. 27 верасьня Эдуард плянаваў перабрацца ў больш бясьпечнае месца і папярэдзіў, што нейкі час будзе бяз сувязі. Аднак, улічваючы, што „рэжым цішыні“ зацягваецца, я вымушаная падняць трывогу», — напісала яна ў Facebook.

У выпадку, калі ён затрыманы, Вікторыя Пальчыс патрабуе, каб праваахоўнікі тэрмінова праінфармавалі пра гэта адваката. Сама яна, як удакладніла, цяпер у бясьпечным месцы.

Апошні раз Эдуард Пальчыс заходзіў у сацыяльныя сеткі ў сярэдзіне дня 27 верасьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG