Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм пазбавіў Tut.by статусу сродку масавай інфармацыі, але партал працягне працу


Офіс Tut.by у Менску
Офіс Tut.by у Менску

Міністэрства інфармацыі 29 верасьня заявіла пра пазбаўленьне Tut.by статусу СМІ ад 1 кастрычніка

Пасьля дэталёвага аналізу публікацый ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» было вынесена чатыры пісьмовыя папярэджаньні ў сувязі з парушэньнем пры выпуску сеткавага выданьня «Tut.by» артыкулаў 4 і 49 Закону аб СМІ. У судовым парадку яны абскарджаныя не былі.

У рэакцыі Tut.by сьцьвярджаецца, што ад 1 кастрычніка выданьне страціць статус СМІ, але па-ранейшаму будзе працаваць як інтэрнэт-рэсурс. Рэклямныя дамовы будуць па-ранейшаму выконвацца.

«Так, статус СМІ дае пэўныя перавагі, у прыватнасьці, магчымасьць на законных падставах прысутнічаць у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у раёнах збройных канфліктаў і надзвычайных сытуацый, на масавых мерапрыемствах, у месцах грамадзка важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю. Але, нагадаем, Tut.by быў зарэгістраваны як СМІ толькі ў студзені 2019 году, да таго — ад моманту заснаваньня ў 2000 годзе — партал працаваў бяз гэтага статусу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG