Судзяць фотакарэспандэнтаў, прыляцелі расейскія дэсантнікі, сотні хасідаў у беларускай пастцы. Найважнейшае за 15 верасьня

Хасіды на беларуска-ўкраінскай мяжы. 15 верасьня 2020

Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 14 верасьня.

Кіраўнік дыпляматычнай місіі Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў, што Эўразьвяз ня лічыць Лукашэнку законным прэзыдэнтам Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жузэп Бурэль: Эўразьвяз ня лічыць Лукашэнку законным прэзыдэнтам Беларусі

Двухпартыйная група з 13 амэрыканскіх сэнатараў унесла на разгляд рэзалюцыю, якая заклікае ўвесьці адрасныя санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за падаўленьне мірных дэманстрацый у краіне

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Лукашэнкі не засталося ні кроплі легітымнасьці». Амэрыканскія сэнатары падрыхтавалі рэзалюцыю ў справе Беларусі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch лічыць, што Рада правоў чалавека ААН павінна арганізаваць маніторынг парушэньняў у Беларусі, каб потым прыцягнуць да адказнасьці датычных да іх асоб

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Human Rights Watch: «Беларусь парушыла цэлы шэраг міжнародных абавязаньняў»

Тэхналягічная кампанія Sandvine Inc. скасавала ўгоду зь Беларусьсю, заявіўшы, што Менск выкарыстоўвае яе тэхналёгіі для парушэньня правоў чалавека

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканская кампанія, чыя тэхніка ўжывалася для блякаваньня інтэрнэту, скасавала кантракт зь Беларусьсю

Ватыкан умяшаўся ў справу мітрапаліта Кандрусевіча, якому беларускія ўлады не дазваляюць вярнуцца ў краіну і анулявалі пашпарт

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ватыкан настойвае на вяртаньні мітрапаліта Кандрусевіча ў Беларусь, чаму перашкаджаюць беларускія ўлады

У Менску судзяць фотакарэспандэнтаў Аляксандра Васюковіча і Ўладзя Грыдзіна. Іх вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Справы накіравалі на дапрацоўку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справы фотакарэспандэнтаў Васюковіча і Грыдзіна адправілі на дапрацоўку. Іх судзяць за несанкцыянаваную акцыю

Пскоўскія дэсантнікі прыбылі з Расеі ў Беларусь для ўдзелу ў вучэньнях «Славянскае братэрства — 2020», сэрбы ад удзелу адмовіліся

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства», сэрбы не прыехалі

Больш за 700 хасідаў, якія ехалі ва ўкраінскі горад Умань сьвяткаваць Новы год, застаюцца на нэўтральнай паласе паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Украінскія ўлады не пускаюць іх на сваю тэрыторыю праз каранавірус

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На нэўтральнай паласе паміж Беларусьсю і Ўкраінай застаюцца больш за 700 хасідаў. ФОТА, ВІДЭА

Заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада замарозіў ініцыятыву кампаніі Protect Belarus па дапамозе супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія страцілі працу, бо адмовіліся выконваць злачынныя загады: «Я не хачу, каб яшчэ кагосьці, не датычнага да маёй ініцыятывы, пасадзілі ў турму»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальнік PandaDoc замарозіў праект па дапамозе сілавікам, які звольніліся з органаў

12 беларускіх кампаній, якія прадстаўляюць галіну інфармацыйных і камунікацыйных тэхналёгій, а таксама «зялёную» энэргетыку, прынялі рашэньне аб пераносе сваёй дзейнасьці ў Латвію

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 12 беларускіх IT-кампаній вырашылі «эміграваць» у Латвію