Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch: «Беларусь парушыла цэлы шэраг міжнародных абавязаньняў»


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch лічыць, што дзяржавы –​ чальцы АБСЭ павінны задзейнічаць у выпадку Беларусі «Маскоўскі мэханізм».

Ён прадугледжвае прызначэньне незалежнага экспэрта, які б расьследаваў факты катаваньня затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі і прадставіў АБСЭ рэкамэндацыі па выніках расьсьледаваньня.

Г'ю Ўільямсан, дырэктар Human Rights Watch па Эўропе і Цэнтральнай Азіі заявіў, што Рада правоў чалавека ААН павінна арганізаваць маніторынг парушэньняў у Беларусі, каб потым прыцягнуць да адказнасьці датычных да іх асоб.

«Задакумэнтаваныя намі катаваньні і недазволенае абыходжаньне зь людзьмі парушаюць цэлы шэраг міжнародных абавязаньняў, якія Беларусь нясе, у прыватнасьці, як удзельнік Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і Канвэнцыі ААН супраць катаваньняў, а таксама як сябра АБСЭ», — кажа Г’ю Ўільямсан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG