Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 беларускіх IT-кампаній вырашылі «эміграваць» у Латвію


Беларускія эмігранты ў Рызе на акцыі салідарнасьці. Архіўнае фота.
Беларускія эмігранты ў Рызе на акцыі салідарнасьці. Архіўнае фота.

Рашэньне аб пераносе дзейнасці ў Латвію па стане на 15 верасьня прынялі 12 беларускіх кампаній, якія прадстаўляюць галіну інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, а таксама «зялёную» энэргетыку, паведамілі агенцтву BNS у Міністэрстве эканомікі Латвіі.

Гэтыя кампаніі плануюць перавезьці ў Латвію каля 470 супрацоўнікаў, у асноўным прадстаўнікоў кіраўніцтва і ключавых спэцыялістаў.

Міністар эканомікі Латвіі Яніс Вітэнбэргс адзначыў, што цяпер прапрацоўваюцца рашэньні для таго, каб беларускія кампаніі, якія прынялі такое рашэньне, маглі як мага хутчэй перанесьці сваю дзейнасьць у Латвію.

Створана спэцыяльная каманда, у якую ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства эканомікі і Латвійскага агенцтва інвэстыцый і развіцьця, якія ў супрацоўніцтве зь іншымі ўстановамі ў паскораным парадку разглядаюць заяўкі беларускіх прадпрымальнікаў і прапануюць магчымыя рашэньні, у тым ліку выдачу відаў на жыхарства, адкрыцьцё банкаўскіх рахункаў і іншае.

Міністар паведаміў, што паралельна вядзецца праца з латвійскімі фінансавымі ўстановамі, каб знайсьці кампраміс і стварыць «зялёны калідор» для заходу замежных кампаній у Латвію.

У сувязі з унутраным канфліктам у Беларусі на сёньняшні дзень вядуць кансультацыі аб пераносе дзейнасьці ў Латвію 116 беларускіх кампаній і прыватных асобаў. Гэтыя кампаніі ў Беларусі працаўладкоўваюць больш за 4 тысячы чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG