Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан настойвае на вяртаньні мітрапаліта Кандрусевіча ў Беларусь, чаму перашкаджаюць беларускія ўлады


Тадэвуш Кандрусевіч на цырымонія пахаваньня Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863–64 гадоў у Вільні, 22 лістапада 2019 году.

Сьвяты Пасад умяшаўся ў справу арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому беларускія ўлады не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь і анулявалі пашпарт, — пацвердзіў Ватыканскаму радыё 2020 году Дзяржсакратар Ватыкану Пьетра Паралін.

Кіраўнік ватыканскай дыпляматыі дадаў, што гэтаму таксама спрыяў візыт у Менск Сакратара па сувязях Сьвятога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, хоць яго дакладныя вынікі яшчэ не вядомыя.

«У любым выпадку мы настойваем на тым, каб біскуп мог вярнуцца ў сваю дыяцэзію і працягваць кіраваць сваёй паствай», — адзначыў кандынал Паралін. У той жа час ён дадаў, што Касьцёл заўсёды павінен быць «стымулам дыялёгу, згоды і міру».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG