Скарга, падпісаная экс-банкірам Віктарам Бабарыкам, на адмову Цэнтрвыбаркаму Беларусі ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты паступіла ў Вярхоўны Суд, паведаміў адвакат Зьміцер Лаеўскі.
«Раніцай 22 ліпеня ў Вярхоўным Судзе майму калегу Максіму Знаку пацьвердзілі паступленьне скаргі Віктара Дзьмітрыевіча», —цытуе Лаеўскага Інтэрфакс.
Паводле ягоных слоў, спэцыфіка падпісаньня дакумэнтаў чалавекам, які знаходзіцца пад вартай, складаецца ў тым, што яны перадаюцца яму для падпісаньня і прымаюцца ад яго для перадачы адрасату праз адміністрацыю СІЗА», — раней Лаеўскі напісаў у Facebook.
Ён адзначыў, што адвакаты падалі два камплекты дакумэнтаў: адзін — каб скарга была падпісана ў кліента і аддадзеная ад яго ў суд, другі — каб скарга была падпісаная ў кліента і перададзена адвакатам для хуткай дастаўкі ў суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Чаргу ў КДБ ужо займаюць». Юрыст Бабарыкі пра адмову Вярхоўнага суду прыняць скаргу бяз подпісу кандыдатаРаней Вярхоўны суд адмовіў у прыняцьці да разгляду скаргі на рашэньне ЦВК, падпісанай ад імя Віктара Бабарыкі адвакатам Максімам Знакам на падставе натарыяльнай даверанасьці. Пасьля гэтага 17 ліпеня ў СІЗА скаргу ад свайго імя падпісаў сам Бабарыка.
Як паведамлялася, 14 ліпеня ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі адбылася рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты краіны. Віктару Бабарыка адмовілі ў рэгістрацыі, што пацягнула за сабой незадаволенасьць яго прыхільнікаў і скаргі ў розныя інстанцыі.