25 чэрвеня каля менскай крамы Symbal.by зноў утварылася чарга. Людзі працягваюць падыходзіць пасьля абвяшчэньня аб закрыцьці крамы і нават пасьля затрыманьняў каля яе, каб падтрымаць Symbal.by, купіць нешта для сябе або ў падарунак.
Чарга ля крамы Symbal.by 25 чэрвеня
Чарга ля крамы Symbal.by 25 чэрвеня
У краме Symbal.by 25 чэрвеня
23 чэрвеня бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё крамы Symbal.by з 29 чэрвеня пад ціскам уладных праверак. Пасьля гэтай абвесткі да крамы прыйшлі дзясяткі людзей, утварылася чарга. Неўзабаве да крамы пад’ехаў аўтазак, АМАП разагнаў чаргу, затрымаўшы каля 20 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пасьля абвесткі пра закрыцьцё ля крамы Symbal.by утварылася чарга. АМАП затрымаў пакупнікоўНа затрыманых склалі пратаколы за «ўдзел у масавым мерапрыемстве» і «непадпарадкаваньне міліцыі». У МУС абгрунтавалі затрыманьні скаргамі некалькіх чалавек на бойкі каля крамы.
24 чэрвеня ля крамы зноў утварылася чарга.
Пасьля затрыманьняў ля крамы Symbal.by зноў чарга пакупнікоў. Фотагалерэя
Паводле пакупнікоў, іх абурылі ўчорашнія затрыманьні людзей каля крамы, таму сёньня яны прыйшлі падтрымаць Symbal.by і выказаць салідарнасьць з затрыманымі. Прыйшлі падтрымаць краму і вядомыя беларусы. 24 чэрвеня нікога не затрымлівалі.