У менскіх паліклініках зьявіліся экспрэс-тэсты на антыцелы да COVID-19, піша агенцтва «Минск-новости». Гэтыя тэсты не дазваляюць выявіць каранавірусную інфэкцыю на раньніх этапах, але выяўляюць тых, у каго хвароба на позьнім этапе, а таксама тых, хто ўжо перахварэў.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Цяпер менскія клінікі робяць тэсты на антыцелы тых, хто паступіў для паўторнага абсьледаваньня як «кантакт І узроўню». Такіх пацыентаў цяпер пакідаюць лячыцца дома пад наглядам мэдыкаў.
Тэсты, як сьцьвярджае галоўная лекарка 16-й менскай паліклінікі Ала Марцішэвіч, робяць на 10-ы дзень пасьля кантакту чалавека з інфікаваным.
Вынік экспрэс-тэсту атрымліваюць за 20 хвілінаў. Але калі вынік адмоўны, чалавека ўсё роўна пакідаюць яшчэ на некалькі дзён у самаізаляцыі, і закрываюць бальнічны толькі тады, калі пасьля «па здароўі ўсё добра». Пры станоўчым выніку ж робяць ПЛР-дасьледаваньне (дыяностыка праз палімэразную ланцужную рэакцыю — «звычайны» тэст на каранавірус), вынік якога вядомы «звычайна празь дзень-два».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Праблемныя тэсты і схаваныя пераносчыкі. Статыстыка каранавірусу ў кантэксьцеЭкспрэс-тэстаў у паліклініках «пакуль дастаткова», у бліжэйшы час чакаюць дадатковых паставак. Тэсты робяць толькі бясплатна і паводле мэдычных паказаньняў, платна і па жаданьні іх цяпер ня робяць.
Раней прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя неаднаразова заяўлялі, што пакуль экспрэс-тэсты не «правераць на надзейнасьць», масавага выкарыстаньня і вольнага продажу не плянуюць. Але калі ж іх правераць і разгледзяць вынікі праверкі, не паведамлялася.