Суд Цэнтральнага раёну Гомля 21 траўня пакараў арыштам на 15 сутак Дзьмітрыя Лукомскага. Той браў удзел у акцыі падтрымкі Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі 7 траўня. З таго часу яго шукала міліцыя.
Дзьмітры апавядаў Свабодзе, што міліцыянты прыходзілі да ягонай бабулі, маці, дзяўчыны.
Сёньня Лукомскага выклікалі ў Цэнтральны РАУС і там затрымалі, паведаміў Свабодзе праваабаронца Васіль Палякоў.
«Пазьней яго дзяўчына Віялета паведаміла, што Дзьмітрыю на судзе далі 15 сутак арышту», — дадаў Палякоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Тэрарызуюць усю сям'ю». Жыхар Гомля заяўляе, што на яго тыдзень палюе міліцыя за акцыю ў падтрымку Сяргея ЦіханоўскагаПасьля акцыі ў Гомлі 7 траўня затрымалі 20 чалавек. Трох зь іх арыштавалі на 15 сутак: Юрыя Ўласава, Івана Рамязоўскага і Віталя Грыцкова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Здымаў кліпы, хоча быць прэзыдэнтам. Хто такі Сяргей Ціханоўскі, на якога два дні палявала міліцыяГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Новыя суды за сустрэчы з блогерам Ціханоўскім. Першыя выракі ў Маладэчне: арышт 7 сутак і штраф 810 рублёўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Блогер Сяргей Ціханоўскі: «Неўзабаве ўлада зьменіцца»