У Фэйсбуку зьявілася ініцыятыва з заклікам назваць імем заснавальніка парталу Tut.by, грамадзкага дзеяча і мэцэната Юрыя Зісера адну з вуліц у Менску.
Пад хэштэгам #улицазиссера менчукі ўзгадваюць добрым словам памерлага Юрыя Зісера і просяць менскія ўлады ўшанаваць ягоную памяць, назваўшы адну зь менскіх вуліц ягоным імем.
Крыху пазьней на сайце petitions.by зьявілася і пэтыцыя з адпаведнай просьбай да менскіх уладаў.
А да пад'езда дома на Нямізе, дзе жыў Юрый Зісер, неабыякавыя менчукі ўвесь дзень нясуць кветкі. Пра гэта ў Фэйсбуку распавяла дачка Зісера Яўгенія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Памёр заснавальнік Tut.by Юры ЗісерЗаснавальнік Tut.by, грамадзкі дзяяч і мэцэнат Юры Зісер памёр 17 траўня ў Менску пасьля працяглай хваробы. Юрыю Зісеру было 59 гадоў.
Акрамя стварэньня парталу TUT.BY, Юрый Зісер стаяў ля вытокаў шэрагу беларускіх і міжнародных інтэрнэт-праектаў. Быў актыўным удзельнікам стартап-руху, мэнтарам. Актыўна займаўся дабрачыннасьцю і мэцэнацтвам, але пра гэтую сваю дзейнасьць практычна не расказваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Яго цанілі нават ворагі. Памяці шчасьлівага чалавека Юрыя ЗісераГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Без яго цяжка ўявіць сучасную Беларусь». Калегі пра Юрыя ЗісераГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Макей пра Зісера: Ён мог бы яшчэ многае зрабіцьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Алексіевіч: Зісер дапамагаў руху часуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Праўда горкая і прыгожая. Вольга Дадзіёмава пра свайго студэнта Юрыя Зісера