Фігурантам «справы мэдыкаў» не ўдалося абскардзіць прысуд

«Справа мэдыкаў», у цэнтры — дырэктар кампаніі «Іскамэд» Сяргей Шакуцін, 19 жніўня 2019 году

Фігуранты масавай «справы мэдыкаў» 15 траўня абскарджвалі прысуд у Вярхоўным судзе. Судовая калегія не задаволіла апэляцыйную скаргу, піша Tut.by.

У канцы сьнежня 2019 года суд прызнаў вінаватымі за атрыманьне і даваньне хабару 20 фігурантаў «справы мэдыкаў». Агульная сума хабараў склала 119,6 тысячы даляраў і 26,4 тысячы эўра. Паводле сьледзтва, грошы перадаваліся за садзейнічае ў рэгістрацыі лекаў і мэдычнай тэхнікі, а таксама пастаўку лекаў.

Адзіным, хто выйшаў на волю пасьля абвяшчэньня прысуду — дырэктар кампаніі «Іскамед» Сяргей Шакуцін. Яго асудзілі на 1,5 года пазбаўленьня волі, але вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе на час, калі прысуд не набыў моц і можа быць абскарджаны. Максымальнае пакараньня ў 7 гадоў пазбаўленьня волі атрымаў дырэктар Цэнтра экспэртыз і выпрабаваньняў у ахове здароўя Аляксандар Сталяроў.

Прысуд абскарджвалі 9 чалавек: Аляксандар Сталяроў, Вячаслаў Гніцій, Кацярына Шнітко, Андрэй Шчука, Сяргей Лешчылоўскі, Натальля Судакова, Інга Шалькевіч і Ўладзімер Самусенка.