Аляксандар Лукашэнка 5 траўня наведваў Аб’яднаны інстытут машынабудаваньня і даў параду аб сацыяльным дыстанцыяваньні. Фрагмэнт ягонай прамовы з гэтай парадай выразалі ў асобны відэаролік Reform.by.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Лукашэнка ў той дзень расказваў, што да беларусаў у яго «ёсьць у мяне невялікія прэтэнзіі, але толькі невялікія» адносна барацьбы з эпідэміяй COVID-19. Маўляў, «куды трэба схадзіць, сходзяць: у краму, аптэку, на працу, вучобу, прыйшлі, адпачылі, падыхалі сьвежым паветрам, паклаліся спаць».
«Калі ты ўжо цалаваўся з кімсьці, дык цалуйся далей, — дазволіў Лукашэнка. — Ня лезь там, калі ты мужык, да іншай жанчыны і гэтак далей. Ну пацярпі месяц. Калі ты дзесьці цёрся там у сям'і, застанься ў сям'і».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Не абдымацца, не цалавацца: новы этыкет каранавіруснага сэзонуСапраўды, COVID-19 можа перадавацца пры пацалунках, таксама як пры абдымках або пацісканьні рук — нават пры знаходжаньні побач з хворым на блізкай дыстанцыі, да 1–1,5 мэтра. Сусьветная арганізацыя здароўя не давала рэкамэндацыяў адносна пацалункаў і іншых шчыльных стасункаў з блізкімі, якія жывуць у адным памяшканьні, але ня маюць сымптомаў хваробы. Але шэраг сродкаў масавай інфармацыі заклікаў адмовіцца ад пацалункаў як спосабу вітаньня.
Раней Аляксандар Лукашэнка даваў іншыя рэкамэндацыі адносна COVID-19: прапаноўваў «лячэньне» трактарам, алькаголем, хакеем, маслам, лазьняй, козачкамі і іншым.