У райцэнтры Буда-Кашалёва Гомельскай вобласьці 21 красавіка памерла 45-гадовая фэльчарка хуткай дапамогі Галіна Н. Пра гэта Свабодзе паведамілі адразу некалькі вартых даверу крыніц. Вядома, што ў яе была пнэўманія.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
«Яе ў цяжкім стане пераводзілі ў Гомель, але ўратаваць не ўдалося. У Гомлі яна знаходзілася на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Захварэла і яе маці, яна цяпер у адным з абласных шпіталяў на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх», — паведамілі Свабодзе калегі нябожчыцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
45-гадовая мэдсястра памерла ад пнэўманіі ў Докшыцах, дзе зафіксавалі ўспышку каранавірусу«Яна скончыла Гомельскую мэдычную вучэльню. Потым усё жыцьцё аддала працы на хуткай дапамозе ў Буда-Кашалёве. Яна любіла сваю працу», — сказала калега.
У Галіны засталіся муж і дачка.
Адна з калегаў фэльчаркі, зь якой Свабодзе ўдалося пагаварыць, паведаміла, што сама сёньня трапіла ў шпіталь з пнэўманіяй.
Ці пацьвердзілі ў нябожчыцы заражэньне каранавірусам, невядома. На момант выхаду публікацыі атрымаць афіцыйны камэнтар нам не ўдалося.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Радыяцыя была страшнай, ды прывыклі. А гэтая зараза яшчэ мудрэйшая»Складаная сытуацыя з распаўсюдам каранавірусу ў Буда-Кашалёве склалася з пачатку красавіка. Тады ў раённы шпіталь трапілі 39 жыхароў пасёлку Камунар, у асноўным школьнікі і настаўнікі. Тэсты аказаліся адмоўныя, дзяцей адправілі дахаты. Пачалося ўсё з таго, што каранавірус пацьвердзілі ў аднаго хлопчыка. Ён, імаверна, заразіўся ад трэнэра гомельскай СДЮШАР-4.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Сядзім па хатах ужо тыдзень». Што адбываецца ў Камунары, дзе ў шпіталь на праверку забіралі 39 чалавекПазьней на каранавірус захварэлі мэдыкі, якія працуюць на «хуткай», а таксама ў рэанімацыі і тэрапіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мэдыкі ў Буда-Кашалёве заразіліся каранавірусамНе абмінуў каранавірус і пацыентаў тэрапэўтычнага аддзяленьня. Мэдыкам не хапала сродкаў індывідуальнай засьцярогі, хоць кіраўніцтва раённага шпіталя сьцьвярджае іншае.
У нумары раённай газэты «Авангард» за 18 красавіка галоўная лекарка раённага шпіталя прызнала, што «ёсьць выпадкі заражэньня COVID-19 сярод мэдработнікаў».
«Гэта сярэдні і малодшы мэдыцынскі пэрсанал. У большасьці хвароба працякае без сымптомаў. Выпадкаў заражэньня сярод лекараў няма. Тэсты на каранавірусную інфэкцыю ў іх адмоўныя. Неабходных сродкаў засьцярогі ў мэдыкаў хапае».
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 20 красавіка, у Гомельскай вобласьці зафіксавалі 322 выпадкі заражэньня каранавірусам. Апошнія два дні статыстыку па абласьцях не агучвалі.