Лукашэнка сказаў, што пойдзе ў царкву на Вялікдзень: дарогу да храму нікому не закрываем

Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта, старшынём Савету Рэспублікі , дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі і Міністрам аховы здароўя

У Беларусі не забаранялі і ня будуць нікому забараняць наведваць храмы ў велікодныя сьвяты, заявіў 13 красавіка Аляксандар Лукашэнка, піша БелТА. Пры гэтым кіраўнік Беларусі дадаў, што трэба прымаць меры засьцярогі з улікам эпідэмічнай сытуацыі

Што сказаў Лукашэнка?

  • У Беларусі ўжо прайшоў каталіцкі Вялікдзень, людзі прыходзілі ў храмы і зьбіраліся каля іх. «Гэта справа кожнага чалавека. Але мы не забаранялі ніводнаму чалавек. Калі вы хочаце схадзіць, калі ласка, ідзіце. Але людзі засьцерагліся. Гэта іх права».
  • «Мы дарогу да храму нікому не закрываем. Мы гэта давялі да кіраўніцтва ўсіх цэркваў, канфэсій, у тым ліку і праваслаўнай царквы. Хто хоча, той памоліцца, сходзіць у храм. Я буду ў царкве. Гэта мая традыцыя. Я зрэдку бываю, але на Раство і Вялікдзень я заўжды ў царкве».
  • Лукашэнка зьвярнуўся да сьвятароў, каб не трымалі людзей доўга ў царкве. «Сьвечку паставіў, выйшаў і пайшоў. Усе пропаведзі лепш каля храма».
  • Неабходна прадугледзіць адмысловыя месцы для традыцыйнага асьвятленьня яйкаў і кулічоў, каб сталы былі не ў памяшканьнях, а на адчыненым паветры. «Сталы трэба паставіць там, дзе павышэй, вятрыска і іншае. Каб гэта было не ў памяшканьнях.Трэба паберагчыся там, дзе можна. І сьвятары гэта павінны разумець, асабліва ў гарадах».