У Кітаі другі дзень — ніводнага мясцовага заражэньня COVID-19

Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць заражаных каранавіруснай інфэкцыяй COVID-19 у сьвеце дасягнула 275 тысяч чалавек, 11 402 чалавекі памерлі — такія дадзеныя на раніцу 21 сакавіка разьмешчаныя на сайце онлайн-маніторынгу дасьледчага цэнтру сыстэмных навук і інжынэрыі (CSSE) Унівэрсытэту Джонса Гопкінса.

У Кітаі другі дзень запар няма выпадкаў мясцовага заражэньня каранавірусам, а ўсё новыя 39 выпадкаў завезеныя зь іншых краінаў, паведамляе Reuters са спасылкай на дзяржаўны камітэт аховы здароўя КНР. ​

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Самы высокі ўзровень сьмяротнасьці — у Італіі: усяго ад каранавірусной інфэкцыі там памерлі 4032 чалавекі, больш за 47 тысяч заражаныя, 4440 выздаравелі. За апошнія суткі ў краіне памерлі 627 чалавек — гэта самае вялікае павелічэньне з пачатку надзвычайнай сытуацыі ў краіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Чым карысны кітайскі досьвед змаганьня з каранавірусам

Гішпанія — трэцяя па колькасьці заражаных каранавірусам у сьвеце і другая ў Эўропе: пры 21 570 выпадках заражэньня там памерлі 1093 чалавека, выздаравелі 1588 інфікаваных. У Вялікай Брытаніі колькасьць памерлых склала 178 чалавек — пры больш чым 21 тысячы пацьверджаных выпадкаў захворваньня.