«Горача». Свабода запускае праект пра зьмены клімату ў Беларусі

У Беларусі сёлета не было зімы. Сэзон 2019–2020 году стаў найцяплейшым за ўсю гісторыю назіраньняў клімату ў краіне, калі сярэдняя тэмпэратура паветра была больш як на 5 градусаў вышэйшай за норму.

У новым праекце «Горача» Свабода паказвае, якія зьмены адбываюцца ў краіне празь цёплае надвор’е.

Першы выпуск (глядзіце відэа) прысьвечаны найцяплейшай за апошнія 140 гадоў зіме. За ўвесь час назіраньняў за кліматам у Беларусі ад 1881 году такой цёплай зімовай пары не здаралася. Зьмены клімату адчулі на фабрыцы валёнкаў у Сьмілавічах, адчулі беларускія лыжнікі і біятляністы. Пра тое, як цёплая зіма ўплывае на жыцьцё людзей, чыя праца залежыць ад сьнегу і марозу, мы апавядаем у першым выпуску праекту «Горача».

Што яшчэ мы пакажам

У наступных выпусках раскажам, як фэрмэры зарабляюць на новым клімаце, а пэўныя традыцыйныя вытворчасьці апынуліся пад пагрозай зьнікненьня; якія нязвыклыя жывёлы зьяўляюцца ў Беларусі, а якія віды неўзабаве давядзецца выключаць з даведнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кліматычная зіма так і не прыйшла ў Беларусь. За мінулыя тры месяцы 29 дзён былі рэкордна цёплымі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ў Беларусі не было зімы. Тлумачэньне навукоўцаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Суцэльная каша». Біятляністы пра трасу ў Раўбічах, дзе праходзіць чэмпіянат Эўропы