Санітарна-карантынны кантроль у Беларусі прайшлі 459 957 чалавек, COVID-19 у іх ня выявілі.
Міністар здароўя Беларусі Ўладзімір Каранік 20 лютага паведаміў, што ўва ўсіх 15 беларусаў, якія вярнуліся на радзіму з кітайскага гораду Ўхань, прыкметаў новага каранавірусу і хваробы COVID-19 ня выявілі, піша БелТА.
Каранік падзякаваў ад імя Мінздароўя ўсім ведамствам, якія дапамагалі даставіць беларусаў дамоў — перадусім урадам Расеі і Казахсану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Як у хлеў загналі людзей, гэта вяршыня зьдзеку!» Як расейцаў і беларусаў вывозяць з Кітаю. ФОТАУ Беларусі ні ў каго ня выявілі новы каранавірус.
Па стане на 19 лютага, паведаміў міністар, санітарна-карантынны кантроль прайшлі 459 957 чалавек, у ліку якіх 1053 чалавекі, якія апошнія два тыдні былі ў Кітаі, зь іх 782 — грамадзяне Кітаю. Лябараторныя дасьледаваньні праводзілі 1557 разоў.
Пад назіраньнем застаюцца 311 студэнтаў з Кітаю, якія вярнуліся ў Беларусь. Іх часова пасялілі ў санаторый «Брыгантына» і цэнтар рэабілітацыі «Загор’е».