Ад сёньня кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў складае 80 эўра

Аднак ужо з чэрвеня яны могуць патаньнець да 35 эўра. Калі за гэта прагаласуе Палата прадстаўнікоў.

З 2 лютага ў Эўразьвязе пачаў дзейнічаць новы візавы кодэкс, які прадугледжвае падвышэньне кошту шэнгенскіх візаў да 80 эўра для шэрагу краін. Сярод іх таксама апынулася Беларусь (грамадзяне Расеі, нагадаем, плацяць за шэнгенскую візу 35 эўра, для украінцаў візы не патрэбныя).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз адмовіўся замарожваць для Беларусі кошт «шэнгену»

Аднак падаражаньне можа быць непрацяглым. Ужо летам кошт шэнгенскіх візаў для грамадзян Беларусі можа зьнізіцца да 35 эўра. Для гэтага беларуская Плата прадстаўнікоў павінна ратыфікаваць адпаведнае пагадненьне паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, якое было падпісанае 8 студзеня. Бліжэйшая сэсія Палаты прадстаўнікоў пачнецца ў красавіку. Такім чынам калі дэпутаты прагаласуюць за зьніжэньне кошту шэнгенскіх візаў на пачатку сэсіі, то ўжо з чэрвеня іх кошт можа зьнізіцца з 80 да 35 эўра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нясе пагрозу нацыянальнай бясьпецы Літвы». Эканамісту Раманчуку забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону