Як у менскім аэрапорце шукаюць каранавірус. ФАТАФАКТ

Фота: Міністэрства аховы здароўя

У Нацыянальным аэрапорце «Менск» наладзілі двайны кантроль «для абароны Беларусі ад завозу каранавірусу», піша Міністэрства аховы здароўя. Мэдычныя супрацоўнікі працуюць каля бартоў самалётаў, каб выявіць людзей з прыкметамі віруснай інфэкцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Магілёве шпіталізавалі мужчыну і жанчыну, падазраюць каранавірус

Фота: Міністэрства аховы здароўя.

У выпадку выяўленьня сымптомаў пасажыраў перададуць мэдычнай службе. Яны асобна пройдуць пашпартны і мытны кантроль.​

Другі этап выяўленьня прыкмет інфэкцыі праходзіць у залі прылёту.

Пасажырам таксама прапануюць дадаткова прайсьці лябараторны кантроль. Адпаведныя паведамленьні гучаць у аэрапорце на расейскай і кітайскай мове. Тэст на выяўленьне каранавірусу бясплатны.

Праверку біяматэрыялаў ад людзей з падазрэньнем на каранавірус дастаўляюць у РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі. Вынікі паведамляюць праз 4-12 гадзінаў. Пры неабходнасьці з пасажырам зьвяжуцца і накіруюць на мэдычнае назіраньне.

Фота: Міністэрства аховы здароўя

Спэцыялісты РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі могуць дыягнаставаць каранавірус паводле пратаколу Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя. Для гэтага ў Беларусі ёсьць неабходныя рэактывы.​

Фота: Міністэрства аховы здароўя.