Золатавалютныя рэзэрвы за год скароцяцца амаль на чвэрць — прагноз Нацбанку

Belarus - National Bank of Belarus. Minsk, 21May2018

Нацыянальны банк прагназуе зьмяншэньне золатавалютных рэзэрваў у 2020 годзе. Прычыны — вяртаньне пазык і «падатковы манэўр» у Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе намесьніка старшыні ўправы Нацбанку Сяргея Калечыца.

«На 1 студзеня 2021 году міжнародныя рэзэрвовыя актывы павінны скласьці ня менш як 7,3 мільярда даляраў ЗША. Дадзены абʼём улічвае неабходнасьць пагашэньня Ўрадам і Нацыянальным банкам парадку 4,3 мільярда даляраў ЗША зьнешніх і ўнутраных абавязальніцтваў, а таксама рызыкі, зьвязаныя з „падатковым манэўрам“ у Расейскай Фэдэрацыі», — піша Калечыц.

Цяпер золатавалютныя рэзэрвы складаюць 9,4 мільярда даляраў. За год яны вырасьлі на 2,2 мільярда, хоць летась Беларусь таксама выплаціла амаль 4,2 мільярда даляраў пазыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Нафтавы канфлікт з Расеяй можа каштаваць Беларусі ад 1 да 3 працэнтаў ВУП, — эканаміст